ПРЫКЛАДНАЯ ТЭМАТЫКА И ПАТРАБАВАННІ ДА КУРСАВОЙ ПРАЦЫ

1. Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнiкаў праз стварэнне праблемных сітуацый на ўроках беларускай мовы

2. Арганізацыя вучэбнага супрацоўніцтва на ўроках беларускай мовы на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi

3. Выкарыстанне апорных схем пры вывучэнні раздзела “Часціны мовы” на ўроках беларускай мовы на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi

4. Выкарыстанне графічнага метаду на ўроках беларускай мовы пры вывучэнні малодшымі школьнікамі часцін мовы

5. Выкарыстанне дыферэнцаванага падыходу на ўроках беларускай мовы як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнiкаў

6. Выкарыстанне праблемнага дыялогу пры навучанні малодшых школьнікаў арфаграфічнаму правілу

7. Выкарыстанне прыёмаў моўнай гульні на ўроках беларускай мовы як умова фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі малодшых школьнікаў

8. Выкарыстанне тэхналогій праблемнага навучання на ўроках беларускай мовы ў развіцці пазнавальнай актыўнасці малодшых школьнікаў

9. Групавая праца на ўроках беларускай мовы як сродак развіцця камунікатыўных і вучэбных уменняў малодшых школьнікаў

10. Гульнявыя прыёмы актывізацыі разумовай дзейнасці малодшых школьнікаў пры вывучэннi раздзела “Склад слова”

11. Займальны матэрыял на ўроках беларускай мовы як сродак фарміравання цікавасці да роднай мовы

12. Камунікатыўны падыход у вывучэнні галоўных членаў сказа на ўроках беларускай мовы на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi

13. Лексічная праца на ўроках бела рускай мовы на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi як сродак фарміравання ўніверсальных вучэбных дзеянняў

14. Мадэляванне абстрактных паняццяў на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах як умова паспяховага засваення вучэбнага матэрыялу

15. Мадэляванне як сродак фарміравання арфаграфічнай пiльнасцi пры вывучэнні марфемнай структуры слова на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах

16. Нетрадыцыйны ўрок беларускай мовы на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi як сродак фарміравання пазнавальных УВД

17. Развіццё арфаграфічнай пiльнасцi як адна з умоў фарміравання арфаграфічнага навыку малодшых школьнiкаў

18. Роля метаду нагляднасцi ў фарміраванні арфаграфічнага навыку ў малодшых школьнікаў на ўроках беларускай мовы

19. Роля нагляднасцi ў фарміраванні граматычных паняццяў назоўнікаў і прыметнікаў у працэсе выкладання беларускай мовы

20. Падручнік па беларускай мове як сродак арганізацыі пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў

21. Пазакласная праца па беларускай мове як сродак фарміравання вучэбнай матывацыі ў малодшых школьнікаў

22. Пазакласная праца па беларускай мове як сродак фарміравання цікавасці да роднай мовы

23. Папярэджанне і выпраўленне памылак малодшых школьнікаў як адна з умоў фарміравання арфаграфічнага навыку

24. Самастойная праца на ўроках беларускай мовы на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi як сродак выпрацоўкі навыкаў самааналізу і самакантролю

25. Слоўнікавыя дыктоўкі на ўроках беларускай мовы як сродак фарміравання моўнай кампетэнцыі малодшых школьнiкаў

26. Фарміраванне арфаграфічнай пiльнасцi ў малодшых школьнікаў шляхам выкарыстання сістэмы практыкаванняў

27. Фарміраванне ў малодшых школьнікаў прыёмаў самакантролю ў працэсе рашэння арфаграфічных задач

28. Фарміраванне ў малодшых школьнікаў умення ставіць арфаграфічную задачу на ўроках беларускай мовы

29. Фарміраванне ўменняў працаваць з даведачнай літаратурай на ўроках беларускай мовы на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

30. Фарміраванне ўменняў працаваць з лінгвістычнымі слоўнікамі на ўроках беларускай мовы на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

 

ПАТРАБАВАННІ ДА КУРСАВОЙ ПРАЦЫ

У сістэме прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў важнае месца займае навукова-даследчая праца студэнтаў, у прыватнасці такая яе форма арганізацыі, як напісанне і абарона курсавой работы.

Курсавая праца ўяўляе сабой лагічна завершаны і аформлены ў выглядзе тэксту твор навукова-даследчага зместу, накіраваны на вырашэнне пэўных праблем і задач у галіне методыкі выкладання беларускай мовы.

Выкананне курсавой працы накіравана на дасягненне наступных задач:

– сістэматызацыя, абагульненне, замацаванне і паглыбленне тэарэтычных і практычных ведаў па методыцы выкладання беларускай мовы;

– удасканаленне навыкаў выкарыстаненя атрыманых ведаў для рашэння канкрэтных задач, а таксама навыкаў самастойнай работы з навуковай літаратурай і апрацоўкі вынікаў тэарэтычных або эксперыментальных даследаванняў.

Тэма курсавой працы зацвярджаецца на кафедры, а заданне на яе выкананне афармляецца кіраўніком.

Курсавая праца па вучэбнай дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай мовы» павінна быць пісьменна набрана ў тэкставым рэдактары «Microsoft Word» (версія 6,0; 7,0 і далей) і раздрукавана на аркушах паперы фармата А4 (21,0 см х 29,7 см). Параметры друку: верхняе поле – 2,0 см, ніжняе – 2,0 см, левае – 3,0 см, правае – 1,5 см; шрыфт – Times New Roman; вышыня шрыфта – 14; чырвоны радок – 1,25 см; міжрадковы інтэрвал – 18 пунктаў; выраўноўванне па шырыні.

Аб’ём курсавой працы павінен знаходзіцца ў межах 25–40 старонак тэксту, уключаючы ілюстрацыі, табліцы і спіс выкарыстаных крынiц.

Кожную структурную частку – УВОДЗІНЫ, РАЗДЗЕЛЫ, ЗАКЛЮЧЭННЕ, СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНIЦ, ДАДАТАК – трэба пачынаць з новай старонкі.

Структура курсавой працы павінна спрыяць раскрыццю выбранай тэмы і яе састаўных элементаў. Усе часткі курсавой працы павінны быць узаемазвязаны і выкладзены ў лагічнай паслядоўнасці.

Структура курсавой працы ўключае тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўную частку, заключэнне, спіс выкарыстаных крынiц, дадаткі.

На тытульным лісце пазначаюцца: поўная назва ўстановы адукацыі і назва кафедры, тэма, звесткі пра аўтара (факультэт, курс, прозвішча, імя, імя па бацьку), вучоная ступень і вучонае званне, прозвішча і ініцыялы навуковага кіраўніка; месца і год выканання працы.

Змест уяўляе сабой паслядоўны пералік пунктаў і падпунктаў курсавой працы. Усе загалоўкі пачынаюцца з вялікай літары, кропкі не ставяцца.

Уводзіны ўключаюць абгрунтаванне выбару тэмы, яе актуальнасці, вызначэнне прадмета i аб’екта, мэты, задач, метадаў і базы даследавання, яго практычнай значнасці (кожная рубрыка пачынаецца з чырвонага радка, назва рубрыкі вылучаецца іншым шрыфтам).

Ва ўводзінах указваецца аб’ём працы: колькасць старонак, раздзелаў, табліц, схем, малюнкаў, дадаткаў і выкарыстаных крыніц.

Пры абгрунтаванні выбару і актуальнасці тэмы даследавання неабходна звярнуць увагу на ступень яе вывучанасці (сцісла асвятліць гісторыю пытання) і сфармуляваць праблему (назваць тое, што трэба вывучыць).

Мэта даследавання – тое, што ў агульным выглядзе павінна быць дасягнута падчас працы. Мэта фармулюецца з выкарыстаннем дзеясловаў абгрунтаваць ролю, раскрыць, паказаць, устанавіць, распрацаваць і інш.

Задачы вынікаюць з мэты і канкрэтызуюць яе. Для фармулёўкі задач выкарыстоўваюцца дзеясловы вывучыць, вызначыць, выявіць, абагульніць, праверыць, апрабаваць і г.д.

Метады даследавання вызначаюцца з улікам спецыфікі задач. Могуць быць выкарыстаны: метады тэарэтычнага пошуку – аналіз навуковай і метадычнай літаратуры; вывучэнне метадалагічных асноў методыкі выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах, вывучэнне гісторыі праблемы, аналіз і абагульненне матэрыялаў, атрыманых эмпірычным шляхам; метады даследавання педагагічнага працэсу – назіранне за працэсам навучання, вывучэнне пісьмовых прац, тэсціраванне, гутарка, апытанне, анкетаванне, аналіз дакументацыі; эксперымент – канстатуючы, навучальны; метады матэматычнай статыстыкі – сярэдні паказчык, рэгістрацыя, ранжыраванне і г. д.

База даследавання: указваецца вучэбная ўстанова (нумар школы, клас), дзе праводзілася даследаванне.

Практычная значнасць: акрэсліваецца, кім і калі могуць быць выкарыстаны матэрыялы, атрыманыя ў ходзе даследавання.

У асноўнай частцы вылучаюцца раздзелы, якія пры неабходнасці падзяляюцца на падраздзелы (іх не трэба афармляць з новай старонкі). Змест структурных частак адпавядае пастаўленым мэце і задачам: разглядаецца гістарычны і тэарэтычны аспекты праблемы даследавання, прыводзіцца крытычны аналіз навуковай і метадычнай літаратуры, асноўныя тэарэтычныя палажэнні пацвярджаюцца адказамі вучняў, вытрымкамі з іх пісьмовых работ, фрагментамі ўрокаў, вынікамі эксперымента, лічбавымі данымі.

Пры напісанні раздзелаў i падраздзелаў даследчык павінен рабіць спасылкі на крыніцы, з якіх ён бярэ матэрыял, а потым аналізуе яго. Спасылкі на літаратуру ў тэксце курсавой працы афармляюцца ў квадратныя дужкі: [5] – спасылка на запіс у спісевыкарыстаных крынiц, [5, с. 8] – спасылка з указаннем старонак працытаванай працы, [3; 5; 7] – спасылка на шэраг прац.

Заключэнне можа быць прадстаўлена ў выглядзе абагульненых вывадаў па кожным раздзеле, дзе акрэсліваецца значэнне праведзенай працы для паляпшэння якасці навучання, даюцца практычныя рэкамендацыі, раскрываюцца далейшыя перспектывы даследавання тэмы.

Спіс выкарыстаных крынiц падаецца у парадку з’яўлення спасылак на крыніцы ў тэксце працы, нумаруецца арабскімі лічбамі з кропкай, друкуецца з абзацнага водступу (у спіс уключаюцца толькі тыя крыніцы, на якія ў тэксце курсавой працы прыведзены спасылкі (не менш за 20–25)) і афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі «Інструкцыі па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацыі па тэме дысертацыі».

Дадаткі ўключаюць схемы, табліцы, дыяграмы, дадатковыя матэрыялы даследавання. Кожны дадатак варта пачынаць з новага ліста з указаннем ўверсе пасярэдзіне старонкі паўтлустым шрыфтам слова “Дадатак”, надрукаванага вялікімі літарамі. Дадатак павінен мець змястоўны загаловак, які размяшчаецца з новага радка па цэнтры ліста, друкуецца малымі літарамі з першай вялікай літарай паўтлустым шрыфтам. У канцы загалоўка кропку не ставяць. Дадаткi абазначаюць вялiкiмi літарамі алфавіта, пачынаючы з А (за выключэннем літар Ё, З, Й, О, Ч, Ь, Ы), напрыклад: «ДАДАТАК А», «ДАДАТАК Б», «ДАДАТАК В».

У тэксце курсавой працы на ўсе дадаткі павінны быць дадзены спасылкі. Па тэксце працы спасылка на дадатак афармляецца ў круглых дужках (напрыклад: дадатак А).

Нумарацыя старонак працягваецца ў ранейшым парадку.